встреча с чиновниками

Чаму ўлады пачалі цікавіцца «ідэалагічнай працай» у прыватных кампаніях на Гомельшчыне

20.03.2026 14:56 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

На Гомельшчыне ад прыватных кампаній патрабуюць «ідэалагічную папку» і планы прапаганды — пасля таго як новыя правілы закранулі бізнес усіх форм уласнасці.
Читайте BGmedia в:

У адным з раёнаў Гомельскай вобласці ўлады правялі сустрэчу з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу, пасля якой узніклі пытанні пра тое, ці павінны камерцыйныя кампаніі ўдзельнічаць у дзяржаўнай ідэалагічнай працы.

Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі

Гаворка ідзе пра сустрэчу ў Лельчыцкім райвыканкаме, дзе прадпрымальнікаў сабралі на мерапрыемства пад кіраўніцтвам намесніцы старшыні выканкама Наталлі Шышканавай. На навіну звярнула ўвагу медыя «Флагшток».

Тэмай размовы сталі пасяджэнні інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і так званыя сучасныя падыходы да развіцця рэгіёна — ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры.

встреча с чиновниками
Сустрэча бізнэсоўцаў з чыноўніцай у Лельчыцах. Фота: газета «Светлае жыццё»

Такія выступленні звычайна праходзяць у рамках «Адзінага дня інфармавання», калі ідэолагі выступаюць перад супрацоўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў. Аднак цяпер, паводле паведамленняў, падобную працу ўсё часцей спрабуюць распаўсюджваць і на прыватныя кампаніі.

Што патрабавалі ад бізнесу

Падчас сустрэчы прадпрымальнікам не толькі прачыталі лекцыю, але і агучылі шэраг пытанняў, на якія, паводле мясцовых уладаў, варта звярнуць увагу. Сярод іх:

  • выкананне Дырэктывы №12 аб асновах дзяржаўнай ідэалогіі;
  • захаванне закона аб дзяржаўных сімвалах;
  • удзел у мерапрыемствах, звязаных з абвешчаным Годам беларускай жанчыны;
  • планаванне ідэалагічнай і інфармацыйнай працы ў калектывах.

Акрамя гэтага, прадпрымальнікам параілі сачыць за наяўнасцю дзяржаўнай сімволікі, абнаўляць інфармацыю на стэндах і карыстацца афіцыйнымі каналамі сувязі з уладамі. Асобна прагучала патрабаванне весці так званую «папку ідэалагічнай працы» — з актуальнымі матэрыяламі і графікам правядзення інфармацыйных сустрэч.

Ці ёсць такі закон

Сітуацыя змянілася з прыняццем Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», якая пачала дзейнічаць у ліпені 2025 года. Калі раней ідэалагічная вертыкаль была абавязковай толькі для дзяржаўнага сектара, то новы дакумент прама распаўсюджвае гэтыя патрабаванні на суб’екты гаспадарання ўсіх формаў уласнасці.

Згодна з Дырэктывай, кіраўнікі прыватных кампаній зараз нясуць персанальную адказнасць за арганізацыю ідэалагічнай працы, удзел работнікаў у прадзяржаўных прафсаюзах і наяўнасць планаў інфармавання. У кантэксце апошніх падзеяў дзеянні мясцовых уладаў у Лельчыцах — прамое выкананне агульнарэспубліканскага нарматыўнага акта, які фактычна ліквідаваў прававую дыстанцыю паміж дзяржаўным і прыватным бізнесам у пытаннях дзяржаўнай прапаганды.

Практыка, якая пашыраецца

Рэгіянальныя СМІ ўсё часцей паведамляюць пра падобныя сустрэчы ў розных райцэнтрах. Калі раней ідэолагі на прыватных прадпрыемствах успрымаліся як нешта неабавязковае, то пасля прыняцця Дырэктывы № 12 гэта стала новым прававым стандартам. Цяпер статус «прыватніка» больш не дае імунітэту ад дзяржаўнай прапаганды: ад кампаній чакаюць не проста лаяльнасці, а канкрэтнай «ідэалагічнай папкі» з графікамі сустрэч і справаздачамі.

Чытайце таксама: «Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: