благоустройство могил

У Смальянах мясцовыя самі прывялі ў парадак магілу Томаша Зана

02.09.2026 17:28 Месца пахавання Томаша Зана ў Смальянах. Да і пасля ўпарадкавання мясцовымі жыхарамі. Калаж BGmedia. Источник фото

У Смальянах мясцовыя жыхары самі ачысцілі магілу Томаша Зана — аднаго з вядомых дзеячаў Віленскага ўніверсітэта і сябра Адама Міцкевіча.
Читайте BGmedia в:

У Смальянах на Аршаншчыне мясцовыя жыхары самі прывялі ў парадак магілу вядомага паэта Томаша Зана.

Чытайце таксама: Орша снова в бурьяне: жители жалуются на золотарник, мусор и разбитые скамейки

Пра гэта паведаміў Telegram-канал Orsha.eu, а таксама падзяліўся фатаздымкамі з месца ягонага пахавання.

Магіла Зана знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках у Смальянах і з’яўляецца адным з мясцовых гістарычных аб’ектаў, якія наведваюць турысты. На фотаздымках, апублікаваных разам з паведамленнем, відаць розніцу паміж станам месца да ўборкі і пасля яе.

благоустройство могил
Месца пахавання Томаша Зана ў Смальянах. Да і пасля ўпарадкавання мясцовымі жыхарамі

Жыхары прыбралі тэрыторыю вакол помніка і прывялі яе ў больш дагледжаны выгляд. Так мясцовыя самі клапоцяцца пра аб’ект, які звязаны з адной з прыкметных постацей гісторыі Беларусі і Віленскага ўніверсітэта.

Хто такі Томаш Зан

Тамаш Зан (1796–1855) — паэт, даследчык прыроды і адзін з арганізатараў тайных студэнцкіх таварыстваў у Вільні. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча, а ў 1817 годзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства філаматаў. Пазней Зан узначальваў Таварыства філарэтаў.

Томаш Зан
Партрэт Томаша Зана Валенція Ваньковіча. Крыніца: http://artbelarus.by/be/gallery/43.html

Яго дзейнасць не абмяжоўвалася літаратурай. Зан цікавіўся геалогіяй, мінералогіяй і прыродазнаўствам. Падчас ссылкі на Урал займаўся навуковымі даследаваннямі, а ў Арэнбургу ўдзельнічаў у стварэнні музея з геалагічнымі экспанатамі.

Важнае месца ў яго спадчыне займае і беларуская культура. Зан быў адным з першых паэтаў з віленскага кола, хто звярнуў асаблівую ўвагу на беларускую народную творчасць і выкарыстоўваў яе элементы ў сваёй творчасці.

Пасля вяртання з ссылкі ён жыў у маёнтку Кахачын непадалёк ад Смальянаў. Памёр у 1855 годзе, а пахавалі яго менавіта ў Смальянах. На могілках побач з яго магілай знаходзяцца таксама пахаванні членаў сям’і Зана.

Чытайце таксама: У Оршы падчас рамонту знік мурал з Уладзімірам Караткевічам, створаны да яго 90-годдзя

У Смальянах не ўпершыню ратуюць спадчыну самі

Гэта не першы выпадак, калі мясцовыя жыхары самастойна займаюцца гістарычнымі аб’ектамі ў Смальянах.

Летась мясцовыя турыстычныя аб’екты пацярпелі падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». Да гэтага ў вёсцы быў разбураны стары млын з каштоўным унутраным абсталяваннем.

А гэтым летам жыхары ўласнымі сіламі змаглі аднавіць разбураны мост, які вядзе да замка. Цяпер яны ўзяліся і за месца пахавання Тамаша Зана.

Для невялікага пасёлка гэта фактычна азначае, што частка працы па захаванні мясцовай гісторыі лягла на саміх людзей. Пры гэтым Смальяны маюць некалькі аб’ектаў, якія могуць быць цікавымі для турыстаў, — ад замка да старых могілак і магілы вядомага паэта і даследчыка.

Чытайце таксама: У Оршы не пачалі рэканструкцыю дзіцячага парку: грошы пайшлі на флагшток і плошчу з дзяржсімваламі

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: