Брест, музей Берестье, ИИ

Нейрасетка ажывіла старажытны Брэст: як выглядала Берасце тысячу гадоў таму?

04.08.2025 16:55 Старажытны Брэст. Скрыншот з вiдэа . Источник фото

У YouTube з’явілася ўнікальнае відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту. У ім – старажытны Брэст, які нібыта вярнуўся з глыбіні часу.
Читайте BGmedia в:

Цэлы горад — з бітаў і пікселяў

У сетцы шырока абмяркоўваюць новы гістарычны рэканструкцыйны праект пра старажытны Брэст (Берасце), які існаваў на месцы сучаснага горада прыкладна з X стагоддзя. Відэа створана з дапамогай нейрасетак, генератыўнай анімацыі і машыннага навучання. 

За праектам стаiць вядомы ў горадзе фатограф Віктар Байкоўскі і відэаблогер Васіль Пашалюк, ён жа Васька Пілот, якi прадставіў відэаматэрыялы.

У роліку паказана, як мог выглядаць старажытны горад — з драўлянымі хатамі, вулачкамі, сажалкамі і нават абарончымі збудаваннямі. Для яго стварэння было згенеравана каля 100 выяў і больш за 70 відэафрагментаў.

Гэта ўжо пятая праца Байкоўскага, прысвечаная гісторыі Брэста.

Читайте также: Пожар в храме в Степанках: узнали, что говорят власти о причинах инцидента

«Вельмі крута!»

Гледачы ў захапленні — і ад самога відэа, і ад таго, што тэхналогіі цяпер даюць магчымасць «убачыць» тое, чаго не захаваў ні адзін фотакадр. 

«Нейрасетка, вядома, малайчына, але за гэтым бачны вялікі чалавечы труд», — піша адзін з каментатараў.

«Нарэшце штучны інтэлект зрабіў нешта карыснае», — дадае іншы.

«Вельмі крута! Менавіта гэтага не хапала ў музеі — каб убачыць жывы горад, а не толькі рэшткі», — адзначаюць многія.

Ну але ж не абышлося і без крытычных заўваг.  Некаторыя асабліва прыдзірлівыя знатакі гісторыі адзначаюць, што вокны і дзверы ў хатах падаюцца «занадта вялікімі і сучаснымі».

Хтосьці звярнуў увагу на адсутнасць дэкору: «Няўжо людзі тады не ўпрыгожвалі сваё жыллё?».

Некаторыя задаюць пытанні наконт шчыльнасці забудовы: «Хаты стаяць занадта блізка адна да адной. Дзе ж двары, дзе праходы?».

Берасце — жывое ў памяці і фантазіі

Адзін з самых эмацыйных аспектаў відэа — гэта тое, як яно вяртае людзей у дзяцінства і натхняе наведаць музей «Бярэсце», які многія ведаюць з школьных экскурсій. Там захаваныя рэшткі старажытнага паселішча, і глядзець на іх пасля прагляду рэканструкцыі — зусім іншы досвед.

«Захапляльна! Здаецца, менавіта гэтага не ставала, каб “адчуць” тую эпоху», — падзяліўся адзін з карыстальнікаў.

«Хачу больш такіх праектаў. Гэта ж нашая гісторыя!» — пішуць іншыя.

Такія ініцыятывы — не проста візуальныя гульні. Яны дапамагаюць размаўляць пра спадчыну, зацікавіць маладых людзей гісторыяй, пашырыць уяўленні пра сваю зямлю. І, як паказвае дыскусія ў каментарыях, прымушаюць задумацца — не толькі пра мінулае, але і пра тое, як мы выкарыстоўваем тэхналогіі сёння.

Праект Віктара Байкоўскага і Васіля Пашалюка — гэта прыклад таго, як сучасныя тэхналогіі могуць «ажывіць» гісторыю. Відэа выклікае захапленне, эмоцыі і дыскусіі — а гэта, бадай, лепшае, што можа зрабіць мастацтва.

Старажытны Брэст вярнуўся — хай і праз экран. І мы гатовыя глядзець на яго зноў і зноў.

Читайте также: «Зачем нам ваши какашники?»: как кокошники из Бреста стали яблоком раздора в беларуском Threads

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: