Магілёвец паскардзіўся ў TikTok на стан прыпынку грамадскага транспарту «Школа мастацтваў». Мужчына звярнуў увагу, што на фоне добраўпарадкаванай тэрыторыі паставілі старую іржавую канструкцыю з гнілымі дошкамі. Пасля публікацыі роліка павільён прыбралі.
Чытайце таксама: У Талачыне адкрылі новы прыпынак. На месцы лаўкі паклалі неабструганыя дошкі
Відэа апублікаваў карыстальнік Гатальскі. На ім відаць, што драўляная лаўка развальваецца, дошкі не трымаюцца на мацаваннях, а металічныя часткі выглядаюць іржавымі.
«Яны ўзялі старую прыпынку, недзе скралі. Старая прыпынка, якая вось развалілася. Іржавая», — абураецца магілёвец у роліку.
@gatalski #беларусь #могилев🇧🇾 #могилев ♬ оригинальный звук — Гатальский
Мужчына адзначыў, што вакол тэрыторыю добраўпарадкавалі, але сам прыпынак выглядае занядбаным. Ён таксама звярнуў увагу на іржавую таблічку з назвай.
«Калі вы робіце прыгожа, ну зрабіце ўжо прыгожа. Хоць бы падварылі», — кажа ён.
У канцы роліка магілёвец падсумаваў: «Сорамна, сорамна».
Пасля скаргі прыпынак дэмантавалі
Як паведамляе «МогилевОнлайн», калі журналісты прыехалі паглядзець на прыпынак, акурат да іх прыбыцця супрацоўнікі Магілёўскага дарожна-маставага прадпрыемства дэмантавалі канструкцыю і вывезлі яе. Куды менавіта, рабочыя не паведамілі.

Так у чарговы раз спрацавала «сіла сацсетак»: стары павільён знік пасля таго, як на яго стан звярнулі ўвагу ў TikTok. Ці плануюць на гэтым месцы ўсталяваць новы прыпынак, пакуль невядома.
Чытайце таксама: «Ідзеш і не пазнаеш свой горад». Жыхары Слуцка скардзяцца на смецце і небяспечны прыпынак пасля добраўпарадкавання
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: