Незвычайную карціну зняла жыхарка Магілёва па дарозе на працу. У мікрараёне Саломінка каля мінімаркета мірна стаяў поні, а побач на паркоўцы яго чакала карэта. Кароткае відэа хутка завірусілася ў TikTok і сабрала дзясяткі каментарыяў. «Іду я, значыць, на працу, а тут стаіць конь і карэта», — здзівілася аўтарка роліка.
Чытайце таксама: В Могилеве перестала работать единственная освежающая арка. Власти говорят о вандалах, жители сомневаются
Некаторыя ўжо не ўпершыню сустракаюць гэтага поні ў горадзе
@devochka_leta89♬ оригинальный звук — Devochka_leta89
У каментарах карыстальнікі TikTok адразу пачалі прыдумваць свае версіі таго, што адбываецца. Адны вырашылі, што ў адным з дамоў жыве Папялушка, а карэта проста чакае гаспадыню.
«Па мяне прынц прыехаў, а я дома і ў бігудзях», — пажартавала адна з карыстальніц.
Іншыя ўзгадалі казку пра ператварэнне гарбуза ў карэту: «Гэта пацук і гарбуз. Апоўначы праверце!». Хтосьці звязаў незвычайны транспарт з падаражаннем паліва, а некаторыя нават выказалі здагадку, што камунальнікі знайшлі новы спосаб касіць траву.
«ЖЭУ-9 новы спосаб пакосу травы асвойваюць, а ў карэце, можа, сена перавозіць будуць», — напісаў адзін з каментатараў.

Знайшліся і тыя, хто распавёў, што ўжо не ўпершыню сустракае гэтага поні ў горадзе. Адны бачылі яго напярэдадні каля гіпермаркета, іншыя — у раёне Дубровенкі, а некаторыя мясцовыя жыхары пазналі чацвераногую знакамітасць па імені. «Тоташка! Мой!» — напісала адна з карыстальніц.
Зрэшты, больш за ўсё людзям спадабалася сама атмасфера роліка. Замест звыклых скаргаў на гарадскія праблемы ў каментарыях атрымалася добрая казка, дзе кожны прыдумаў сваю гісторыю пра нечакана прыпаркаваную карэту пасярод звычайнага магілёўскага двара.
Чытайце таксама: «А до этого никто не видел?» В Могилеве ямы во дворе залатали только после обращения к сенатору
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: