Нет воды в кране

«У спеку вады не было, цяпер ціск стабілізавалі». Як улады адказалі на скаргі жыхароў Лагойскага раёна

21.07.2026 15:59 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

Пасля скаргаў жыхароў Плешчаніц на перабоі з вадой у спеку камунальнікі правялі работы. Аднак частка патрабаванняў так і засталася без адказу.
Читайте BGmedia в:

Жыхары гарадскога пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна гэтым летам масава скардзіліся на перабоі з водазабеспячэннем падчас спякоты. Па вечарах, калі тэмпература паветра дасягала +35 градусаў, у многіх кватэрах вада альбо ішла вельмі слабым напорам, альбо знікала зусім.

Чытайце таксама: «Ни асфальта, ни интернета тут нет»: жители деревни Язовинь написали коллективное обращение к местным властям

Пасля петыцыі і шматлікіх зваротаў Лагойскі райвыканкам паведаміў, што праблему ўдалося часткова вырашыць. Камунальныя службы правялі тэхнічныя работы, а ціск у сістэме, паводле афіцыйнага адказу, стабілізаваўся.

Вода из крана
Ілюстрацыйнае фота

«Нават шклянку вады не набраць»

Пра праблему першай публічна расказала жыхарка Плешчаніц у Threads. Яна адзначыла, што такая сітуацыя паўтараецца кожнае лета.

«Некалькі дзён запар па вечарах няма вады ў кране. У чатах пасёлка спасылаюцца на паліў агародаў. Гэта ўсё добра, але нават шклянку вады не набраць! А за акном 35 градусаў спякоты. І за ваду мы плацім нямала, толькі вось свае абавязкі камунальнікі выконваць не хочуць. І так кожны год — летам вады няма. Пішам у 115, але толку няма», — скардзілася жанчына.

Тады ў Лагойскім камунгасе тлумачылі, што сістэма працуе на мяжы магчымасцяў.

Паводле іх слоў, усе свідравіны і насосы працавалі на 100%, аднак з-за спякоты жыхары масава палівалі агароды і напаўнялі басейны, што прыводзіла да падзення ціску ў сетцы.

Пасля звароту камунальнікі правялі работы

Пазней жыхары падрыхтавалі калектыўны зварот, у якім папрасілі не толькі ліквідаваць праблему, але і растлумачыць, як яе плануюць вырашаць у будучыні.

У адказ Лагойскі райвыканкам паведаміў, што РУП «Лагойскі камунгас» ажыццявіў наступныя захады:

  • адрэгуляваў запорную арматуру на магістральных сетках;
  • наладзіў кантроль за працай электраабсталявання свідравін;
  • прамыў фільтры на станцыі абезжалезвання вады.

Паводле адказу райвыканкама, пасля гэтых работ ціск у сістэме водазабеспячэння стабілізаваўся, а цяпер за яго штодня сочаць.

Частку адказнасці прапанавалі ўзяць на сябе жыхарам

Улады таксама паведамілі, што правялі гутаркі з мясцовымі жыхарамі.

Ім параілі набіраць запас вады ўдзень, а не ў вячэрнія гадзіны, калі нагрузка на сістэму найбольшая.

Мужчина выливает воду в тазик
Ілюстрацыйнае фота

Гэты пункт выклікаў найбольш пытанняў у юрыстаў каманды «Зручны горад», паколькі фактычна частка адказнасці за перабоі перакладаецца на саміх людзей.

Не ўсе пытанні атрымалі адказ

Нягледзячы на выкананыя работы, некалькі ключавых прапаноў, якія ўтрымліваліся ў петыцыі, у адказе райвыканкама не закранулі.

Улады не паведамілі:

  • ці будзе арганізаваны падвоз вады ў выпадку новых перабояў;
  • ці рыхтуецца асобны план дзеянняў на перыяд спякоты;
  • калі і ці плануецца мадэрнізацыя сістэмы водазабеспячэння — свідравін, насосаў, сетак і рэзервовых магутнасцяў.

Юрысты ініцыятывы «Зручны горад» адзначылі, што гэты адказ выглядае больш змястоўным за многія іншыя: камунальныя службы сапраўды правялі работы і паведамілі пра іх вынікі. Аднак пытанні доўгатэрміновага вырашэння праблемы засталіся адкрытымі.

Чытайце таксама: Ці паўторыцца сцэнар Пінска? У Століне і Мікашэвічах рыхтуюць маштабную рэканструкцыю вадазабораў

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: