Жыхарка горада Паставы ў Віцебскай вобласці запісала відэа ў TikTok, на якім дарога па вуліцы Савецкай цалкам пакрытая снегам — праехаць і прайсці складана. Праблема вырашылася праз пару дзён дзякуючы гэтаму роліку.
Чытайце таксама: «Сила ТикТока или совпадение?» Как борисовский вокзал очистили за три часа — и почему не все поверили в чудо
Як выглядае вуліца Савецкая ў Паставах
«Горад Паставы. Вуліца Савецкая. Калі паглядзець направа, там далей жылыя дамы. Вось так працуе наша ЖКГ», — кажа яна за кадрам.
«Увага, пытанне. Калі я пераламаю ногі ў гэтай прыгажосці (звярніце ўвагу, не калі, а калі менавіта), гэта відэа можна будзе прыкласці да заявы ў суд на ЖКГ?» — напісала яна ў відэа.
@nastyashilko #жкх #поставы #суд #перелом ♬ оригинальный звук — Светлана
Пад ролікам разгарэлася спрэчка. Нечакана частка карыстальнікаў TikTok стала на бок камунальнікаў:
- «ЖКГ працуе нармальна, проста ніхто не думае, як невялікая колькасць тэхнікі можа адным махам прыбраць увесь горад».
- «ЖКГ працуе добра, вы ж бачыце, якое надвор’е — то снегапад, то ўсё растае, потым замярзае. З такім надвор’ем проста не паспяваюць».
Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Некаторыя раілі жанчыне «ўзяць лапату» і не чакаць дворніка. Гучалі і звыклыя папрокі: «як ні зойдзеш у TikTok — усё пра ЖКГ і дарогі».
Але былі і іншыя меркаванні:
- «Так працуюць усе ЖКГ у РБ, асабліва ў пасёлках і вёсках».
- «У Браславе такі ж жах!»
- «Я цяпер у Мінску — двары ў жахлівым стане, лёд пластом, снегу поўна».
- «На гэтым тыдні ўжо некалькі разоў пакідалі заяўку ў ЖКГ на расчышчэнне гэтай дарогі — ніякай рэакцыі».
Хтосьці пісаў, што праблема не толькі ў камунальнікаў, але і ў адміністрацыі горада. Іншыя нагадвалі пра недахоп дворнікаў і нізкія заробкі: «За маленькую зарплату мала хто будзе працаваць, няма дворнікаў!» У цэлым карціна знаёмая для многіх рэгіёнаў: снегапады, адлігі, галалёд — і хранічны недахоп рэсурсаў.
Чытайце таксама: Жительница Ведрича пожаловалась в TikTok на холод, а спустя два дня удалила видео и записала новые. К ним есть вопросы
TikTok і іншыя сацсеткі становяцца інструментам ціску на прадстаўнікой уладаў
У той жа дзень аўтарка запісала другое відэа. На кадрах відаць, як з заснежанай дарогі ўздоўж жылога дома супрацоўнікі ДАІ разам з іншымі людзьмі спрабуюць выштурхаць захруснуўшый аўтамабіль. Машына буксуе ў снезе, людзі штурхаюць, інспектары дапамагаюць арганізаваць рух.
@nastyashilko Ответ пользователю @Katysha13___ #поставы #жкх #гаи #добрыелюди ♬ оригинальный звук — NastyaShilko
Паводле слоў аўтаркі роліка, ЖКГ па-ранейшаму не рэагуе. Затое на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі ДАІ і мясцовыя жыхары.
Гэтыя кадры яшчэ мацней падагрэлі абмеркаванне. Карыстальнікі задаваліся пытаннем: чаму праблему вырашаюць выпадковыя людзі і супрацоўнікі ДАІ, а не камунальныя службы?
Праз тры дні, 17 лютага, жанчына апублікавала трэці ролік. На відэа — ужо ачышчаны завулак на Савецкай.
«Дзякуй ЖКГ! Завулак пачышчаны. Ну чаму заўсёды так? Калі просіш па-чалавечы, цябе ніхто не чуе. Як толькі паднімеш буру — ёсць кантакт», — напісала яна.
@nastyashilko #жкх #поставы #дорога #чистотаипорядок ♬ оригинальный звук — makarova_ai
Пад гэтым відэа людзі пісалі: «ЖКГ без п…й як без пернікаў», «Ды ладна».
Хтосьці ўспрыняў сітуацыю як маленькую перамогу. Іншыя — як пацвярджэнне: без публічнасці і агалоскі пытанні ў сферы ЖКГ часта вырашаюцца павольна.
Гісторыя паказала яшчэ адно: TikTok і іншыя сацсеткі становяцца інструментам ціску на прадстаўнікой уладаў. Публічнасць паскарае вырашэнне бытавых праблем. І гэта, бадай, галоўная выснова.
Чытайце таксама: Сила TikTok: дорожки к остановкам в Минске почистили только после видео
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: